Сэрвісы

ІV Рэспубліканскі семінар "Праблемы выкладання фальклору, міфалогіі і этналогіі ў ВНУ"

Тэматыка семінара:

Стратэгія выкладання фальклору, міфалогіі і эналогіі ў ВНУ.

Навуковае і метадычнае забеспячэнне вучэбнага працэсу.

Арганізацыя, правядзенне і метадычнае забеспячэнне вучэбнай практыкі па фальклору.

Прынцыпы арганізацыі архіўнай работы па захаванню фальклорных фондаў.

Арганізатарамі семінара выступілі:

філалагічны факультэт у складзе кафедры тэорыі літаратуры, вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору і кабінета-музея беларускай народнай культуры.

У склад Аргкамітэта канферэнцыі ўвайшлі:

СТАРШЫНЯ:

Вячаслаў П. Рагойша - д. ф. н., прафесар, загадчык кафедры тэорыі літаратуры БДУ

ВЯДУЧЫ:

Таццяна В. Лук'янава - к. ф. н., навуковы супрацоўнік вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ

САКРАТАР: 

Ганна М. Шваба - загадчык кабінета-музея беларускай народнай культуры пры кафедры беларускай літаратуры і культуры БДУ

 

Валянціна С. Новак - д.ф.н., прафесар, загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі ГДУ імя Ф. Скарыны

Рыма М. Кавалёва - к.ф.н., дацэнт, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры БДУ

Вольга В. Прыемка - к.ф.н., дацэнт, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры

Таццяна А. Марозава - к.ф.н., дацэнт, загадчык вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ

Да ўдзелу ў рабоце семінара было заўлена 13 выступоўцаў (2 з іх прадставілі даклад ў сааўтарстве) з 4-х устаноў адукацыі (БДУ, БДУКіМ, ГДУ імя Ф. Скарыны, Мінскі абласны ліцэй) і 2-х дзяржаўных навуковых устаноў (ІМЭФ імя К. Крапівы НАН РБ і Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН РБ), сярод іх 3 - іншагароднія ўдзельнікі, 7 - прадстаўнікі з БДУ (1 з іх - з гістарычнага факультэта). Сярод дыскутантаў прысутнічалі выкладчыкі з БДУ і БДУКіМ - усяго 4 чалавекі.

Высновы, прынятыя падчас працы семінара:

1. Правесці сумеснае пасяджэння кафедры беларускай літаратуры і культуры і кафедры тэорыі літаратуры для абмеркавання пытання аб неабходнасці ўвядзення курса "Тэорыя міфалогіі і фальклору".

2. Удакладніць стандарты па дысцыпліне "Славянская міфалогія".

3. Увесці дыферэнцыраваны залік па дысцыпліне "Славянская міфалогія".

4. Разгледзець на ўніверсітэцкім узроўні неабходнасць увядзення спецыяльнасці "Міфалогія і фальклор" на філалагічным факультэце.

5. Прадаставіць кабінету-музею беларускай культуры новае памяшканне дзеля аптымізацыі навуковай і творчай дзейнасці студэнтаў філалагічнага факультэта.

6. Вызначыць форму ўдзелу ў пасяджэннях навукова-метадычнага семінара "Праблемы выкладання фальклору, міфалогіі і этналогіі ў ВНУ і іншых навучальных установах" як вочна-завочную.

Падрыхтоўка і правядзенне семінара былі арганізаваны на належным навуковым і арганізацыйным узроўні. Матэрыялы выступленняў будуць выдадзены ў VІІІ выпуску зборніка навуковых артыкулаў "Фалькларыстычныя даследаванні: кантэкст, тыпалогія, сувязі".

Сумеснае рашэнне складаных пытанняў у арганізацыі вучэбнага працэсу па дысцыплінах па фальклору, міфалогіі і этналогіі - надзейны падмурак для выхавання ў студэнтаў павагі і любові да Бацькаўшчыны.

Image

Рэсурсы

Image
Image