Сэрвісы

"Фестываль эстрады"

16 сакавіка ў ліцэі БДУ "Фестываль эстрады" сабраў студэнтаў усіх факультэтаў. Канцэртная праграма парадавала гледачоў 15 нумарамі, якія былі выбраны з больш як 170 напапярэднім этапе. Філолагі выдатна выступілі, ператварылі сваё выступленне ў сапраўдную казку! У фінал ад філалагічнага факультэта прайшло 5 нумароў з 10 заяўленых. За перамогу ў намінацыі "Вакал"старанна змагаліся: Юля Рута, Юля Пагосава, Aleksandra Kardinali, Алена Галуза, Уладзіслаў Хадасевіч, Ключнік Наталля, Меркулава Кацярына, Чудаева Ларыса, Смалякова Юля. Творчыя здольнасці маладых талентаў ацэньвалі 2 каманды журы: зоркі эстрады і пераможцы конкурса мінулых  гадоў. Усе нашы ўдзельнікі атрымалі званне "лаурэатаў" і прынеслі філалагічнаму факультэту перамогу ў новай намінацыі - "Самы творчы факультэт". Неабходна адзначыць і балельшчыкаў, якія прыйшлі падтрымаць канкурсантаў і даказаць, што наш факультэт самы дружны і вясёлы!

{gallery}2011-03-22{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image