Сэрвісы

Перамога за намі!

Тытул І Замежнага Віцэ-Майстра польскай мовы (альбо 2-е месца) за бездакорнае напісанне дыктоўкі, якую штогод 15-га жніўня ладзіць летняя школа польскай мовы і культуры ў Цешыне (Польшча), здабыла наша студэнтка 2 курса спецыяльнасці "польская філалогія" Аляксандра Пятровіч.

Спаборнічаць у напісанні адмыслова падрыхтаванага тэксту Аляксандра мусіла з больш як сотняй іншаземцаў з  27 краін свету: Украіны, Чэхіі, Германіі, Японіі, Кубы, Ісландыі і многіх іншых.

Удзельнікі конкурсу (а гэта навучэнцы летняй школы, а таксама ўсе іншаземцы, якія выказалі жаданне паўдзельнічаць у спаборніцтве) валодаюць мовай на вельмі розных узроўнях: пачаткоўцы пішуць дыктоўку разам з выкладчыкамі польскай мовы з розных краін, а таму поспех нашай студэнткі сведчыць пра надзвычай высокую якасць падрыхтоўкі.

Атрыманая ва ўзнагароду спецыяльная літаратура па паланістыцы дапаможа Аляксандры і надалей удасканальваць свае пазнанні ў польскай мове.

{gallery}2011-10-03{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image