21 кастрычніка адбылася сустрэча дэкана, загадчыкаў кафедр, выкладчыкаў і лабарантаў факультэта з нашымі ветэранамі.
Дэкан прафесар Роўда І. С. азнаёміў удзельнікаў сустрэчы з найбольш значнымі дасягненнямі факультэта, расказаў пра яго сучаснае жыццё і бліжэйшыя перспектывы. Ветэранам было цікава ўбачыць гісторыю факультэта на слайдах спецыяльна падрыхтаванай прэзентацыі, прыгадаць сваю маладосць, працоўныя будні мінулага. Гасцей таксама прывітаў самадзейны студэнцкі фальклорны калектыў "Багач".
{gallery}2011-11-03_2{/gallery}


BY 
