Літаратурная імпрэза, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Барысавіча Карпава, вядомага беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка і публіцыста, які многае зрабіў для надання гораду Мінску ганаровага звання “горад-герой”, адбылася ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі 28 лютага 2012 года.
На мерапрыемстве выступілі: галоўны рэдактар часопіса “Полымя”, паэт Мікалай Міхайлавіч Мятліцкі; народная артыстка Беларусі Марыя Георгіеўна Захарэвіч; загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры, доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Іванаўна Шамякіна; доктар філалагічных навук, прафесар Алесь Іванавіч Бельскі. У літаратурнай вечарыне прыняў удзелі сын беларускага празаіка Тараса Канстанцінавіча Хадкевіча, у якога ў гэтым годзе таксама адзначаецца 100-годдзе з дня нараджэння, Леанід Тарасавіч Хадкевіч, які амаль трыццаць гадоў аддаў музейнай справе. Старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры і культуры Людміла Уладзіміраўна Карпава, дачка пісьменніка, перадала ў фонды музея фотаздымак Петруся Броўкі, якога ў іх не было. Вядучай мерапрыемства з’яўлялася дырэктар Літаратурнага музея П. Броўкі Таццяна Міхайлаўна Высоцкая. Музычная частка вечарыны была прадстаўлена выступленнем фальклорна-этнаграфічнага гурта “Багач”.
{gallery}2012-03-05{/gallery}


BY 
