Урачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу творчых праектаў школьнікаў «Мова – культура – сучаснасць» адбылося 13 сакавіка 2012 г. Мерапрыемства, арганiзаванае Саветам маладых вучоных філалагічнага факультэта, было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага).
Конкурс праводзіўся па чатырох кірунках: мастацкі твор аб сучаснай моладзі, эсэ «Чаму я выбіраю гэтую мову», пераклад верша і рэклама роднай мовы. Амаль 70 вучняў 9–11 класаў з 24 школ, гімназій, ліцэяў г. Мінска даслалiсвае праекты. У кожным з кірункаў былі прадстаўлены арыгінальныя творы, розныя па стылі, жанру, аўтарскаму светапогляду, але аб'яднаныя высокім мастацкім узроўнем, шчырасцю, любоўю да роднага слова.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў конкурсу звярнуўся намеснік дэкана па вучэбна-метадычнай рабоце М.М.Хмяльніцкі. Гасцямі факультэта сталі не толькі маладыя аўтары, але і іх сябры, бацькі, настаўнікі. Пасля прывітання госці з цікавасцю паглядзелі мультымедыйную прэзентацыю філалагічнага факультэта.
Прызёры і пераможцы конкурсу былі ўзнагароджаны Падзякай дэкана філалагічнага факультэта прафесара I.С. Роўды i прызамi– вядома ж, кнігамі.
З лепшымi конкурснымi работамi можна азнаёмiцца тут
{gallery}2012-03-16{/gallery}


BY 
