24 сакавіка выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта прынялі актыўны ўдзел у «Фестывалі факультэтаў». Ля тэматычнага стэнда можна было атрымаць кампетэнтныя адказы дэкана – праф. І.С. Роўды – і выкладчыкаў факультэта на пытанні, якія хвалююць абітурыентаў і іх бацькоў: аб спецыяльнасцях і напрамках, асаблівасцях паступлення і навучання, перспектывах працаўладкавання і інш.
Творчае жыццё факультэта прадставіў фальклорна-этнаграфічны гурт «Багач» (маст. кір. – д.ф.н. І.В. Казакова).
{gallery}2012-04-04{/gallery}


BY 
