ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ!
Запрашаем Вас прынць удзел у V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «СВЕТ МОЎ: РАКУРС I ПЕРСПЕКТЫВА», якая адбудзецца 22 красавіка 2013 года.
На канферэнцыі плануецца пасяджэнне круглага стала і работа ў завочным фармаце для ўдзельнікаў з замежных краін.
Тэматыка
- Сучасныя праблемы айчыннага і замежнага мовазнаўства.
- Моўная адукацыя і моўная палітыка.
- Міжкультурная камунікацыя.
- Літаратура ў нацыянальным і міжнародным кантэксце.
- Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі.
- Вышэйшая школа: сення і заўтра.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская, нямецкая, французская.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 15 красавіка 2013 года даслаць на адрас аргкамітэта kafedra122@mail.ru наступныя матэрыялы:
- Заяўку на ўдзел у канферэнцыі;
- Даклад.
Даклад у друкаваным выглядзе прадстаўляецца непасрэдна на канферэнцыі.


BY 
