Сэрвісы

“Беларуская вечарына”

12 красавіка 2012 г. на філалагічным факультэце БДУ паспяхова прайшла традыцыйная “Беларуская вечарына”, прысвечаная ў гэты раз 200-годдзю з дня нараджэння Паўла Багрыма (1812-2012).

Гэта юбілейнае, пятае, мерапрыемства выклікала непадробную цікавасць не толькі студэнтаў факультэта, але і навучэнцаў іншых устаноў сталіцы. Патрыятычны пафас, гумарыстычныя сцэнкі, насычаныя гендарнай праблематыкай, мадэрнізацыя драматургіі 18 стагоддзя, абразок-фантазія з будняў філфакоўцаў, гімнам філфаку і старадаўнімі скокамі, удзел вядомага калектыву “Тутэйшая шляхта” і гуртоў “Altamente” і “Багач”, прэзентацыя “Філфак – гэта…” – усё знайшло яскравае ўвасабленне, дзякуючы названым суполкам і больш чым 40 студэнтам-удзельнікам, неабыякавым да лёсу роднай літаратуры і культуры. У наш скептычны і расчараваны час стаўленне да іх вымагае не толькі клопату, але і сапраўднай апекі.

{gallery}2012-04-27_1{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image