Сэрвісы

Мерапрыемства, прысвечанае 200-годдзю з Дня нараджэння Чарльза Дзікенса

17 красавіка 2012г. у Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна адбылося мерапрыемства, прысвечанае 200-годдзю з Дня нараджэння Чарльза Дзікенса – аднаго з самых знакамітых і паспяховых брытанскіх пісьменнікаў. У ім прынялі ўдзел студэнты 4 курса рамана-германскай філалогіі БДУ (групы ст. выкладчыкаў Бурдыка П.В., Тозік А.В.), супрацоўнікі аддзела замежнай літаратуры, школьнікі, настаўнікі, выкладчыкі.

Мерапрыемства пачаў аповяд пра жыццё і творчасць Дзікенса з дэманстрацыяй яго кніг, паказам экранізацыяў яго раманаў. Непадробную цікавасць гледачоў падтрымлівала прыгожая англійская мова і добры выклад фактаў і падзей.

Прадоўжыўся вечар пастаноўкай урыўка з мюзікла “Олівер Твіст”, якi быў паказаны студэнтамі 4 курса рамана-германскага аддзялення філалагічнага факультэта БДУ.  Гледачы цёпла прынялі артыстаў, якія выконвалі свае ролі шчыра і на высокім прафесійным узроўні.

Спадзяёмся, што такія сустрэчы будуць рэгулярнымі.

{gallery}2012-05-17{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image