Сэрвісы

Першая міжнародная навуковая канферэнцыя “Мастацкі свет Бэлы Ахмадулінай”

11 красавіка 2012 года ў г. Маскве ў Цэнтральным Доме літаратараў адбылася  Першая міжнародная навуковая канферэнцыя “Мастацкі свет Бэлы Ахмадулінай”, прысвечаная 75-годдзю паэта. Канферэнцыю супольна арганізавалі і правялі Маскоўскі гуманітарны педагагічны інстытут і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

На адкрыцці канферэнцыі з вітальным словам выступіў Месэрэр Б. А. – народны мастак РФ, правадзейны член Расійскай акадэміі мастацтваў, удавец Б. Ахмадулінай, а таксама Папоў Я. А. – пісьменнік, сакратар Саюза маскоўскіх пісьменнікаў, адзін з заснавальнікаў Рускага ПЭН-цэнтру, сябар Б. Ахмадулінай. На працягу дня з дакладамі выступілі навукоўцы з Расіі, Беларусі, Украіны.  Праграма канферэнцыі прадугледжвала, перадусім, абмеркаванне найбольш важных праблем паэтыкі Б. Ахмадулінай, выпрацоўку новых падыходаў да інтэрпрэтацыі яе творчасцi, вызначэнне яе месца ў гісторыі рускай і сусветнай літаратуры.

Актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні канферэнцыі прымала кафедра рускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дацэнт кафедры Алешка Т. В. ўваходзіла ў склад аргкамітэта, а таксама была  дакладчыкам, прафесар Скарапанава І. С. і дацэнт Блішч Н. Л.  выступілі з дакладамі.

{gallery}2012-05-17_1{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image