Сэрвісы

Конкурс студэнцкіх эсэ

З нагоды 130-годдзя Якуба Коласа Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта пры падтрымцы дэканата абвяшчае конкурс эсэ “Бібліятэка, кнігарня, архіў… Сёння і заўтра беларускай класікі”.

Запрашаем студэнтаў філалагічнага факультэта падзяліцца сваімі разважаннямі. Магчыма, Ваша асабістая думка не трапляе ў мэйнстрым сучаснага літаратуразнаўства ці абмінае агульнапрызнаны культурны кантэкст? У такім разе асабліва цікава пачуць Ваша меркаванне!

Аўтары самых шчырых, парадаксальных, абгрунтаваных, сталых… (спіс працягваецца) прац атрымаюць прыемную ўзнагароду.

Аб’ём эсэ ў друкаваным выглядзе – да трох старонак, усе палі па 2 см, 14 pt, інтэрвал 1,5. Дапушчальны рукапісны варыянт.

Астатняе афармленне –на Ваш густ.

Мовы – беларуская і руская.

Перад асноўным тэкстам неабходна ўказаць прозвішча і імя, курс, групу, спецыяльнасць.

Калі ласка, накіроўвайце Вашы працы ў раздрукаваным альбо пісьмовым выглядзе на кафедру рускай мовы, аўд. 57 (Вользе Уладзіміраўне Зуевай) ці на e-mail па адным з адрасоў: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript., Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript. (Анастасіі Анатольеўне Абут). З пытаннямі звяртайцеся да названых адрасатаў.

Эсэ прымаюцца да 1 лістапада.

Чакаем Вашай творчай ініцыятывы!

 Савет маладых вучоных

Image

Рэсурсы

Image
Image