10 лістапада 2012г. студэнты 3 курса рамана-германскай філалогіі (група ст.в. Тозік А.В.) прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным 200-годдзю з Дня нараджэння Чарльза Дзікенса – аднаго з самых вядомых і паспяховых брытанскіх пісьменнікаў. Вечарына адбылася ў Доме дружбы. На ёй прысутнічалі таксама выкладчыкі і студэнты факультэта міжнародных адносін БДУ, МДЛУ.
Мерапрыемства пачалося з аповяда пра жыццё і творчасць Дзікенса з дэманстрацыяй яго кніг, экранізацыяй раманаў. З уступным словам да ўдзельнікаў звярнуўся Надзвычайны і паўнамоцны пасол Велікабрытаніі Брус Бакнэл.
Студэнты таксама паказалі некалькі пастановак, адна з якіх – урывак з мюзікла “Чыкага”.
Выдатная англійская гаворка, атмасфера Англіі 19 ст. – усё гэта зрабіла вечар незабыўным.
{gallery}2012-11-12_1{/gallery}


BY 
