Сэрвісы

Выстава «Жанчыны свету ў нацыянальным адзенні»

У гонар свята Жанчын і Вясны 5 сакавіка 2013 года ў фальклорна-этнаграфічным кабінеце-музеі філалагічнага факультэта БДУ адбылося адкрыццё выставы «Жанчыны свету ў нацыянальным адзенні», на якой прадстаўлены лялькі з 20 краін. Гасцей выставы вітаў фальклорна-этнаграфічны гурт «Багач» (праграма «Гуканне вясны»), а таксама «жывыя лялькі» – студэнткі з Беларусі, Турцыі, Туркменістана, Кітая. У рамках мерапрыемства прайшоў майстар-клас па вырабе абрадавых лялек (майстар Цыбанава І.Я.).

Святкаванне працягнула імпрэза з удзелам турэцкай дыяспары, грамадскага аб’яднання «Дыялог-Еўразія-Da» і Саюза жанчын БДУ.

{gallery}2013-03-07{/gallery}

 

Image

Рэсурсы

Image
Image