13 сакавіка2013 годана філалагічным факультэце БДУ адбылася прэзентацыя новых кніг супрацоўнікаў кафедры замежнай літаратуры.
Загадчыца кафедры культуралогіі БДУ, дацэнт кафедры замежнай літаратуры філалагічнага факультэта Галіна Веніямінаўна Сініла прапанавала ўвазе выкладчыкаў і студэнтаў вучэбны дапаможнік “Гісторыя нямецкай літаратуры XVIII стагоддзя” – унікальнае выданне, першае на ўсходнеславянскай прасторы фундаментальнае даследаванне такога кшталту, а таксама манаграфіі “Песня Песняў у кантэксце сусветнай культуры” і “Эклесіяст і яго рэцэпцыя ў сусветнай культуры”, прысвечаныя біблійным кнігам, што паўплывалі на літаратуру наступных стагоддзяў. Падчас прэзентацыі былі прачытаны арыгінальныя і перакладныя паэтычныя творы выбітных аўтараў розных эпох.
Старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру, выкладчык Андрэй Валер’евіч Хадановіч пазнаёміў аўдыторыю са сваёй кнігай “Дэжа вю: перавыбранае”. Аўтар прапанаваў слухачам некаторыя творы, што сведчаць аб этапах яго мастацкай эвалюцыі. Таксама былі прачытаны вершы Максіма Танка, абраныя Андрэем Хадановічам для паэтычнай кнігі “Абвяржэнне” як адны з найбольш значных тэкстаў класіка беларускай літаратуры.
Кафедра замежнай літаратуры выказвае шчырую падзяку Святлане Якаўлеўне Ганчаровай-Грабоўскай, Ірыне Сцяпанаўне Скарапанавай, Сяргею Васільевічу Логішу, Кацярыне Пятроўне Любецкай, якія разам са студэнтамі далучыліся да прэзентацыі, а таксама загадчыцы кафедры класічнай філалогіі Галіне Іванаўне Шаўчэнка і Анатолю Леанідавічу Вераб’ю.
{gallery}2013-03-15{/gallery}


BY 
