25 лістапада на філалагічным факультэце адбылася падрыхтаваная кафедрай гісторыі беларускай мовы прэзентацыя “Энцыклапедычнага слоўніка рэлігійнай лексікі беларускай мовы”, які быў выпушчаны выдавецтвам Граўцова. Першы ў сваім родзе слоўнік падрыхтаваны не зусім звычайным калектывам, у складзе якога – ксёндз-дэкан мінскага касцёла Святога Сымона і Святой Алены Уладзіслаў Завальнюк, загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы БДУ прафесар Мікалай Прыгодзіч і выкладчык-метадыст беларускай мовы і літаратуры, выдатнік народнай асветы Беларусі Валянціна Раманцэвіч. Ганаровымі гасцямі сталі прафесар Адам Мальдзіс і прафесар Аляксандр Булыка. Вяла мерапрыемства дацэнт Ірына Будзько. На прэзентацыі М.Прыгодзіч і В.Раманцэвіч расказалі пра ідэю стварэння і сваю працу над слоўнікам, пра цяжкасці, з якімі сутыкнуліся, і спадзяванні, ускладзеныя імі на гэтае выданне. Сваімі развагамі і назіраннямі падзяліліся з аўдыторыяй і запрошаныя ганаровыя госці.
{gallery}2013-11-28{/gallery}


BY 
