Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта запрашае вучняў 9–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе творчых работ «Людзі і словы».
Конкурсныя кірункі:
1. Верш па матывах любога празаічнага твора У. С. Караткевіча. Гэта можа быць вершаванае пералажэнне, лірычнае ўражанне, лірычнае разважанне або іншае сачыненне адпаведнай літаратурнай формы і тэматыкі.
2. Эсэ «Пра што б я спытаў…». Культуру кожнага народа ствараюць пэўныя асобы. Уявіце, што ваш суразмоўца – вядомы пісьменнік, мастак, артыст, музыкант, мысляр, які зрабіў на вас калісьці або робіць зараз вялікае ўражанне. Што самае галоўнае вы хацелі б спытаць у яго? Што чакаеце пачуць і чаго б, наадварот, не хацелі пачуць у адказ? Чаму якраз гэта? Магчыма, такі дыялог сапраўды адбыўся і Вы можаце падзяліцца ім?
Работы на конкурс прымаюцца з 15 снежня 2013 г. да 1 лютага 2014 г. уключна.
Адзін удзельнік можа падаць на конкурс адну работу.
Тэксты дасылаюцца толькі ў электронным варыянце, фарматы Word, RTF ці PDF.
Афармленне работ:
1. Верш: шрыфт Times New Roman, 14 pt, адзінарны інтэрвал, абзацны водступ 1,25 см, усе палі па 2 см. Аб’ём неабмежаваны. Мовы: беларуская, руская, любая замежная.
2. Эсэ: шрыфт Times New Roman, 14 pt, адзінарны інтэрвал, абзацны водступ 1,25 см, усе палі па 2 см. Аб’ём да 2 старонак. Мовы: беларуская, руская.
Афармленне конкурсных работ, акрамя адзначаных параметраў, свабоднае.
Работы павінны суправаджацца заяўкай з інфармацыяй пра аўтараў.
Работа і заяўка дасылаюцца на электронны адрас аргкамітэта:
Работы, якія аформлены з адступленнем ад адзначаных правіл, не ўтрымліваюць у заяўцы неабходнай інфармацыі, не адпавядаюць тэматыцы і дасланыя пазней за ўказаны тэрмін, да разгляду не прымаюцца.
З усіх удзельнікаў конкурсу журы ў складзе выкладчыкаў філалагічнага факультэта вызначыць пераможцаў. Работы, якія не перамаглі, не ранжыруюцца і не размяркоўваюцца па месцах.
Інфармацыя пра вынікі конкурсу будзе размешчана на сайце філалагічнага факультэта БДУ http://www.philology.bsu.by не пазней за 22 лютага 2014 г.
Звяртаем увагу на тое, што толькі пераможцам будзе адаслана персанальная інфармацыя пра вынікі конкурсу на адрасы, указаныя ў заяўцы. Уся афіцыйная інфармацыя пра вынікі конкурсу будзе размешчана на сайце філалагічнага факультэта БДУ.
Урачыстае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 1 сакавіка 2014 г. у Мінску на філалагічным факультэце БДУ.
Конкурсныя работы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.
На ўсе пытанні вам адкажуць па тэлефонах: +37529 684-25-01 (Занкавец Ала Аляксандраўна), +37529 720-59-96 (Зуева Вольга Уладзіміраўна). Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Палажэнні аб конкурсе.
Чакаем вашага ўдзелу!


BY 
