Сэрвісы

Рэспубліканскі конкурс творчых работ школьнікаў «Людзі і словы»

Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта запрашае вучняў 9–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе творчых работ «Людзі і словы».

Конкурсныя кірункі:

1. Верш па матывах любога празаічнага твора У. С. Караткевіча. Гэта можа быць вершаванае пералажэнне, лірычнае ўражанне, лірычнае разважанне або іншае сачыненне адпаведнай літаратурнай формы і тэматыкі.

2. Эсэ «Пра што б я спытаў…». Культуру кожнага народа ствараюць пэўныя асобы. Уявіце, што ваш суразмоўца – вядомы пісьменнік, мастак, артыст, музыкант, мысляр, які зрабіў на вас калісьці або робіць зараз вялікае ўражанне. Што самае галоўнае вы хацелі б спытаць у яго? Што чакаеце пачуць і чаго б, наадварот, не хацелі пачуць у адказ? Чаму якраз гэта? Магчыма, такі дыялог сапраўды адбыўся і Вы можаце падзяліцца ім?

Работы на конкурс прымаюцца з 15 снежня 2013 г. да 1 лютага 2014 г. уключна.

Адзін удзельнік можа падаць на конкурс адну работу.

Тэксты дасылаюцца толькі ў электронным варыянце, фарматы Word, RTF ці PDF.

Афармленне работ:

1. Верш: шрыфт Times New Roman, 14 pt, адзінарны інтэрвал, абзацны водступ 1,25 см, усе палі па 2 см. Аб’ём неабмежаваны. Мовы: беларуская, руская, любая замежная.

2. Эсэ: шрыфт Times New Roman, 14 pt, адзінарны інтэрвал, абзацны водступ 1,25 см, усе палі па 2 см. Аб’ём да 2 старонак. Мовы: беларуская, руская.

Афармленне конкурсных работ, акрамя адзначаных параметраў, свабоднае.

Работы павінны суправаджацца заяўкай з інфармацыяй пра аўтараў.

Работа і заяўка дасылаюцца на электронны адрас аргкамітэта: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript. (удзельнікі атрымаюць пацвярджэнне аб тым, што работа дайшла).

Работы, якія аформлены з адступленнем ад адзначаных правіл, не ўтрымліваюць у заяўцы неабходнай інфармацыі, не адпавядаюць тэматыцы і дасланыя пазней за ўказаны тэрмін, да разгляду не прымаюцца.

З усіх удзельнікаў конкурсу журы ў складзе выкладчыкаў філалагічнага факультэта вызначыць пераможцаў. Работы, якія не перамаглі, не ранжыруюцца і не размяркоўваюцца па месцах.

Інфармацыя пра вынікі конкурсу будзе размешчана на сайце філалагічнага факультэта БДУ http://www.philology.bsu.by не пазней за 22 лютага 2014 г.

Звяртаем увагу на тое, што толькі пераможцам будзе адаслана персанальная інфармацыя пра вынікі конкурсу на адрасы, указаныя ў заяўцы. Уся афіцыйная інфармацыя пра вынікі конкурсу будзе размешчана на сайце філалагічнага факультэта БДУ.

Урачыстае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 1 сакавіка 2014 г. у Мінску на філалагічным факультэце БДУ.

Конкурсныя работы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.

На ўсе пытанні вам адкажуць па тэлефонах: +37529 684-25-01 (Занкавец Ала Аляксандраўна), +37529 720-59-96 (Зуева Вольга Уладзіміраўна). Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Палажэнні аб конкурсе.

Чакаем вашага ўдзелу!

Image

Рэсурсы

Image
Image