Сэрвісы

Завочныя курсы па падрыхтоўцы да ЦТ

У гэтым годзе на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адкрыліся завочныя курсы па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання па мовах (беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, французскай) і да ўступных экзаменаў у навучальныя ўстановы па беларускай і рускай літаратурах. Вучэбныя матэрыялы распрацаваны прафесарамі і дацэнтамі нашага факультэта ў адпаведнасці з праграмай уступных выпрабаванняў па пэўным вучэбным прадмеце.

Навучанне ажыццяўляецца праз інтэрнэт на базе ўніверсітэцкай адукацыйнай сістэмы e-University (euniversity.bsu.by). Вучэбны курс складаецца з 32 тэм, працягласць навучання – 2 месяцы. Заданні па курсе Вы будзеце атрымоўваць 2 разы на тыдзень.  Задаць пытанні, якія ўзніклі пад час выканання работы, можна на форуме сваёй групы або непасрэдна куратару Вашай групы. Нашы спецыялісты адкажуць Вам у 3‑дзённы тэрмін. Мы ўпэўнены, што атрыманыя веды будуць для Вас карыснымі і дапамогуць здзейсніць Вашу мару: паступіць у тую вышэйшую навучальную ўстанову, якую Вы выбралі.

Кошт навучання па кожным прадмеце – 680 000 беларускіх рублёў за семестр. Аплаціць навучанне можа ў любым аддзяленні Белінвестбанка або праз сістэму АРІП (касы, банкаматы, інфа-кіёскі, інтэрнэт-банкінг, WebMoneyEasyPayiPay).

Умовы прыёму слухачоў:

1)  скласці заяву аб прыёме слухача на курсы (форма заявы).  Калі Вы не дасягнулі ўзросту 18 гадоў, заява складаецца адным з бацькоў;

2)  адправіць запоўненую форму заявы або на электронную пошту Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript., або па факсе 8-017-2223421, або на адрас: 220030, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, філалагічны факультэт;

3)  на Вашу электронную пошту будзе дасланы дагавор, па якім Вы зможаце аплаціць выбраны курс. Падпісаны Вамі арыгінал дагавора неабходна даслаць на адрас: 220030, г. Мінск, вул. К. Марк­са, 31, філалагічны факультэт;

4) Вам неабходна мець магчымасць выхаду ў інтэрнэт адзін раз на тыдзень, выкарыстоўваючы толькі Internet Explorer.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па працоўных днях з 10 да 14 па тэлефоне 8-017-2202624 (Ганна Казіміраўна), а таксама па электроннай пошце Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

Image

Рэсурсы

Image
Image