Сэрвісы

Навучанне на філалагічным факультэце БДУ па скарочанай праграме

31.03.2014 г. адбылося падпісанне дамовы аб прыёме на завочную форму на скарочаны курс навучання (4 гады) па спецыяльнасцях “Беларуская філалогія” (па напрамках) і “Руская філалогія” (па напрамках) выпускнікоў Лоеўскага і Рэчыцкага дзяржаўных педагагічных каледжаў. Намеснікі дэкана дацэнты Хмяльніцкі М. М. і Навойчык П. І. наведалі названыя каледжы, дзе выступілі перад навучэнцамі, расказалі пра ўмовы паступлення на філалагічны факультэт БДУ, а таксама пра асаблівасці вучэбнага працэсу.

Навучанне на філалагічным факультэце БДУ па скарочанай праграме не толькі павышае кваліфікацыю, але і павялічвае магчымасці эфектыўнага кар’ернага росту для моладзі. Нездарма такая форма супрацоўніцтва з педагагічнымі каледжамі, распачатая ў мінулым годзе, выклікала вялікую цікавасць сярод выпускнікоў ССНУ. На сённяшні дзень дамовы аб прыёме на скарочаны курс навучання падпісаны з наступнымі ўстановамі адукацыі:
•       Барысаўскі дзяржаўны каледж;
•       Гомельскі дзяржаўны педагагічным каледж імя Л. С. Выгоцкага;
•       Лідскі каледж УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”;
•       Лоеўскі дзяржаўны педагагічны каледж;
•       Нясвіжскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Якуба Коласа;
•       Полацкі каледж УА “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава”;
•       Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж;
•       Салігорскі дзяржаўны педагагічны каледж.

{gallery}2014-04-02{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image