Сэрвісы

“Лінгвістычны рынг”

16 красавіка 2014 года на філалагічным факультэце сёмы раз адбыўся “Лінгвістычны рынг”

Гэта віктарына, якую штогод праводзіць кафедра рускай мовы для студэнтаў другога курса спецыяльнасці “Руская філалогія”. Сёлета на рынгу сышліся Ганна Бабанава, Святлана Баксічава, Ангеліна Герус, Ганна Кавалёва, Таццяна Кулёва (прадстаўніцы 5 групы), Ірына Мінец, Наталля Мішулкова, Аляксандра Сакулевіч, Канстанцін Сямашка, Дар’я Смятаніна (студэнты 6 групы). Удзельнікі адказалі на больш як 150 пытанняў з розных галін мовазнаўства, гісторыі рускай мовы, рускай дыялекталогіі. У зацятай барацьбе перамаглі Ірына Мінец (3 месца), Ганна Кавалёва (2 месца) і Аляксандра Сакулевіч (1 месца). Усе ўдзельнікі атрымалі ўзнагароды ад імя загадчыка кафедры д.ф.н. праф. Івана Сямёнавіча Роўды і заахвочванні ад іншых выкладчыкаў кафедры.

Image

Рэсурсы

Image
Image