Сэрвісы

III Міжнародная навуковая канферэнцыя "Руская і беларуская літаратуры на рубяжы XX -XXI стагоддзяў»

З 8 па 10 красавіка ў Мінску ў Доме Масквы прайшла III Міжнародная навуковая канферэнцыя "Руская і беларуская літаратуры на рубяжы XX -XXI стагоддзяў».

Арганізатары канферэнцыі – кафедра рускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ і Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь – Расійскі цэнтр навукі і культуры ў Мінску. На ўдзел у канферэнцыі было пададзена 80 заявак з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Літвы. Удзельнікаў канферэнцыі павіталі прарэктар БДУ па вучэбнай рабоце А. В. Данільчанка, дэкан філалагічнага факультэта БДУ І. С. Роўда і кіраўнік Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь В. А. Малашанка.
Як адзначыла загадчыца кафедры рускай літаратуры БДУ, доктар філалагічных навук, прафесар С. Я. Ганчарова – Грабоўская, канферэнцыя паказала, якія складаныя, неадназначныя тэмы выбіраюць даследчыкі, які неаднастайны і супярэчлівы літаратурны працэс. Унікальнасць дадзенай канферэнцыі менавіта ў тым, што яна разглядае дзве нацыянальныя літаратуры, і мы можам бачыць іх агульныя рысы і адрозненні.
У рамках канферэнцыі адбылася творчая сустрэча з расійскім пісьменнікам М. А. Сухоціным.

{gallery}2014-04-15_1{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image