16 красавіка 2014 года на філалагічным факультэце БДУ адбылася ІІІ Міжуніверсітэцкая навуковая канферэнцыя аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў “Актуальныя праблемы даследавання замежнай літаратуры”, прысвечаная 450-годдзю з дня нараджэння Уільяма Шэкспіра. З дакладамі выступілі ўдзельнікі з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Падчас канферэнцыі абмяркоўваліся асноўныя тэндэнцыі сучаснага літаратурнага працэсу ў іх узаемасувязі з традыцыяй папярэдніх эпох. У фокусе ўвагі маладых даследчыкаў апынуліся творы прадстаўнікоў розных нацыянальных літаратур (беларускай, рускай, англійскай, амерыканскай, французскай, італьянскай, нямецкай, аўстрыйскай, ірландскай, кітайскай, японскай). Прапанаваныя прысутным даклады выклікалі ажыўленую дыскусію.
Па выніках канферэнцыі плануецца выпуск зборніка навуковых артыкулаў.
{gallery}2014-04-22_1{/gallery}


BY 
