Сэрвісы

Міжнародная акцыя “Музейная ноч-2014”

17 мая 2014 г. Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа далучаецца да міжнароднай акцыі “Музейная ноч” з захапляючай праграмай “Святло ў акне” пад дэвізам “Мы расчынім вам дзверы гасцінна…”.

 

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ўжо не першы год разам з іншымі музеямі краіны далучаецца да міжнароднай акцыі “Музейная ноч”. Праект, які нарадзіўся ў 2002 годзе, уяўляе сабой тэматычную дынамічную начную праграму, якая ўключае ў сябе не толькі традыцыйныя формы музейнай дзейнасці – вернісажы, але і музычныя канцэрты, відэапаказы, арт-шоу і перфомансы.

Міжнародная акцыя “Музейная ноч” праводзіцца ў музеі Якуба Коласа пад сімвалічнай назвай “Святло ў акне”. Музей народнага паэта – адметная нацыянальная культурная прастора ў горадзе Мінску: мемарыяльная сядзіба і дом паэта захоўваюць яго непаўторную аўру святла і добразычлівасці.

Пры жыцці Якуба Коласа дзверы дома заўсёды былі гасцінна расчынены для ўсіх добрых людзей. А калі на зямлю апускалася ноч і на мінскіх вуліцах панаваў змрок, у акне яго кабінета загаралася святло. Гараджане ведалі, што наступаў самы адказны час для Творцы, і больш яго не турбавалі.

Святло ў акне паэта магнетычна прыцягвае і нас, далёкіх нашчадкаў знакамітага класіка. На жаль, загараецца яно толькі раз у год – у загадкавую музейную ноч.

У год гасціннасці музей Якуба Коласа запрашае здзейсніць займальнае віртуальнае падарожжа ў краіны Еўропы і Азіі. Своеасаблівым лейтматывам разважанняў над жыццём, зносінамі, творчасцю стане ЧАЙ – адзін з самых дэмакратычных напояў, які аб’ядноўвае практычна ўсе краіны свету і людзей самых розных узростаў, дзякуючы гэтаму напою падбадзёрваюцца свядомасць і думкі, абвастраецца ўяўленне.

Наведвальнікі акцыі змогуць здзейсніць займальнае падарожжа па розных тэматычных пляцоўках музея, напоўненых своеасаблівай атмасферай культуры і побыту краін Еўропы і Азіі.

 

ПРАГРАМА

 

17.00 – 17.30         Гарбата па-беларуску

  • Частаванне гарбатай з лекавых траў з радзімы Якуба Коласа
  • Беларускія народныя песні, танцы, гульні

 

17.30 – 18.00      Японія

  • Майстар-клас па арыгамі
  • Прэзентацыя традыцыйнага баявога мастацтва (айкідо, іайдо, каратэ-до, кобудзюцу, кэндо)

 

18.00 – 18.30      Індыя

 

  • Выступленні ўдзельнікаў студыі індыйскага танца “Наваратна” (класічны танец Бхаратанацьям)
  • Нумары ўстылі Індыян ф’южн
  • Прэзентацыя і дэгустацыя аюрведычнай гарбаты ад кампаніі “Чай-чай”

 

18.30 – 19.00      Прэзентацыя гукавых інтэрактыўных зон у мемарыяльнай часцы музея (вялікая гасцёўня, кабінет Песняра)

 

19.00 – 21.00      Кітай

 

  • Кітайская чайная цырымонія
  • Майстар-клас па каліграфіі
  • Музейны праект “Творчыя сем’і ў доме Коласа” (сустрэча з кітайскім паэтам Лі Цзо і яго сям’ёй)

 

21.00 Музейная акцыя – напісанне запаветнага жадання пяром Якуба Коласа

21.00 – 23.40– канцэрт папулярных гуртоў

23.40 – 24.00– фаер-шоу

 

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

 

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

Image

Рэсурсы

Image
Image