Сэрвісы

Дзявяты нумар "Маладосці"

Няўрымслівая “Маладосць” на гэты раз запрашае вас паглыбіцца ў нетры Палесся! 

Дзе, як не там, мы мусім шукаць страчаныя скарбы нашай нацыянальнай адметнасці, самасці, аўтэнтычнасці. Дзявятая “Маладосць” раскрые перад вамі чароўны свет Гомельскага Палесся: нарыс-падарожжа “Брама ў Палессе”, напісаны пад натхненнем ад караткевічаўскіх “Званоў у прадонні азёр”; расшыфроўка таямічага коду арнаменту палескіх ручнікоў; знаёмства з выбітнымі ўраджэнцамі Гомельшчыны; і, вядома, паэтычныя і празаічныя творы палешукоў – як сталых, так і маладых…  І, нарэшце, у нумары прыхавана надзвычай смачная разыначка: “УКРАÏНЬСКИЙ ЗОШИТ” – матэрыялы, што датычаць Палесся ўкраінскага. “Маладосць”, як і абяцала, упэўнена выходзіць на міжнародны ўзровень! Чытайце і ўзбагачайцеся мудрасцю палескіх лясоў…

Image

Рэсурсы

Image
Image