Шмат каму вядомы крылаты выраз М. Ротшыльда “Хто валодае інфармацыяй, той валодае светам”. Сёння, у час інфармацыйнай і тэхнічнай рэвалюцыі быць у цэнтры падзей, ведаць пра самыя свежыя і актуальныя навіны – адна з неад’емных частак жыцця амаль кожнага сучаснага чалавека.
Праз актыўнае карыстанне камп’ютарам, смартфонам, планшэтам і іншымі навамоднымі гаджэтамі, мы забываемся на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі: газеты, часопісы. Але ж менавіта з іх усё пачыналася…
Арыентуючыся на вопыт папярэдніх выдаўцоў газет філалагічнага факультэта, прэс-служба філфака аднавіла працу па выданні студэнцкай газеты.
Філолаг – літаральна, чалавек, які любіць слова. Дык чаму ж не пачаць са “СЛОВА”?


BY

