03.12.2015 у межах традыцыйнага мерапрыемства кафедры класічнай філалогіі “Антычны вечар” у памяшканні юрыдычнага факультэта адбыўся “Суд над Цыцэронам”. Правядзенне мерапрыемства забяспечылі кафедра класічнай філалогіі, студэнты 3-га курса аддзялення класічнай філалогіі, студэнты 3-га курса юрыдычнага факультэта, ССЯА філалагічнага і юрыдычнага факультэтаў. Былі запрошаныя і прысутнічалі студэнты і выкладчыкі філалагічнага і юрыдычнага факультэтаў. Мерапрыемства складалася з прэзентацыі, прысвечанай біяграфіі Марка Тулія Цыцэрона і змове Катыліны (падрыхтаваная філолагамі-класікамі), і інсцэніроўкі суда над Цыцэронам (падрыхтавалі і ажыццявілі студэнты філалагічнага і юрыдычнага факультэтаў). Адукацыйныя мэты мерапрыемства заключаліся ў паглыбленні ведаў студэнтаў у галіне рымскай гісторыі і папулярызацыі лацінскай мовы, выхаваўчыя – у прыцягненні увагі да недапушчальнасці незаконных і гвалтоўных дзеянняў па змене дзяржаўнага ладу. Мерапрыемства прайшло ў дабразычлівай абстаноўцы, ініцыявала ажыўленыя дыскусіі і планы далейшага супрацоўніцтва паміж факультэтамі.
Студэнты 3-га курса аддзялення класічнай філалогіі, якія прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве: Вайнілка М. (чытанне), Герус А. (тэкст), Капліч Е. (тэкст, прамова, сведка), Касьян К. (дызайн прэзентацыі), Качур К. (чытанне), Лунскі С. (дызайн афішы, чытанне), Мужыла Н. (тэкст, сведка), Піпко Я. (чытанне, фотарэпартаж), Сакалоўскі Д. (ідэя, чытанне, сведка), Ціхановіч А. (чытанне, сведка), Шылава А. (арганізацыя, чытанне, кантакт з юрыдычным факультэтам). Кіраўніцтва ажыццявіў куратар групы Мінкевіч Д.Г.
{gallery}2015-12-07{/gallery}


BY

