Сэрвісы

ВЫСТАВА ДАСЯГНЕННЯЎ СУВЕРЭННАЙ БЕЛАРУСІ «МАЯ БЕЛАРУСЬ»

ВЫСТАВА ДАСЯГНЕННЯЎ СУВЕРЭННАЙ БЕЛАРУСІ «МАЯ БЕЛАРУСЬ»

Студэнты першага курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» ў суправаджэнні куратара А.А.Радзевіча наведалі экспазіцыю выставы дасягненняў суверэннай Беларусі пад назвай «Мая Беларусь». Мерапрыемства арганізавана з мэтай азнаямлення студэнтаў з ключавымі дасягненнямі рэспублікі ў розных сферах дзейнасці за гады яе незалежнасці.

На выставе былі прадстаўлены тэматычныя экспазіцыі, кожная з якіх прысвечана пэўнай галіне: «Рухавік эканомікі», «Разумнае земляробства», «Падмурак трываласці», «Навука і інавацыі», «Прагрэсіўная медыцына», «Спартыўны Алімп», «Тэхналогіі бяспекі», «Энергія для жыцця». Гэтыя экспазіцыі дазволілі студэнтам не толькі азнаёміцца з перадавымі дасягненнямі Беларусі ў розных сектарах эканомікі, але і здзейсніць віртуальнае падарожжа па розных рэгіёнах краіны, вывучыць іх традыцыі, культуру, гістарычную спадчыну.

Наведванне выставы спрыяла паглыбленню ведаў студэнтаў аб патэнцыяле суверэннай Беларусі ў галіне эканомікі, навукі і сучасных тэхналогій. Набыты вопыт умацаваў іх упэўненасць у здольнасці краіны да самаразвіцця і ўстойлівага прагрэсу ў розных сферах. Гэта пацвярджае асноўную ідэю выставы, якая заключаецца ў тым, што будучыня Беларусі непарыўна звязана з яе сучаснасцю і грунтуецца на дасягненнях і патэнцыяле сённяшняга дня.

Image

Рэсурсы

Image
Image