Сэрвісы

МАТЭРЫЯЛЬНАЯ ДАПАМОГА СТУДЭНТАМ

Гэта выплата да стыпендыі (раз у год) для студэнтаў бюджэтнай формы навучання, якія маюць для гэтага падставу:

  • працяглае лячэнне, у тым ліку стацыянарнае (не менш за 21 каляндарны дзень);
  • платнае медабслугоўванне, медыкаментознае лячэнне, рэкамендаванае дзяржаўнымі ўстановамі аховы здароўя (акрамя стаматалагічных паслуг, санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення);
  • наяўнасць групы інваліднасці;
  • студэнт са шматдзетнай сям'і;
  • студэнт з няпоўнай сям'і.

Каб атрымаць матэрыяльную дапамогу трэба:

Крок 1. запоўніць бланк заявы;

Крок 2. прыкласці дакументы, якія пацвярджаюць ільготы;

Крок 3. прынесці заяву з поўным пакетам дакументаў намесніку дэкана па выхаваўчай рабоце Вользе Пятроўне Крычко ў кабінет 34.

Па ўсіх пытаннях звяртацца да Вольгі Пятроўны Крычко, +375173639602.

Палажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі навучэнцам

Image

Рэсурсы

Image
Image