Чаму кот мыецца толькі пасля сняданку, а воўк раптам вырашыў падацца ў святыя? Адказы ведаюць лялькі батлейкі «Казачны куфар»! Ужо зусім хутка вечка старога куфра адчыніцца, і яны раскажуць усё на драўляных падмостках жывымі, каларытнымі галасамі беларускай душы.
Вас чакае вялікая праграма – адразу 7 унікальных пастановак і 3 гучныя прэм’еры:
- Легендарная візітоўка батлейкі – «Коцік, пеўнік і ліса».
- Упершыню на сцэне! Старажытныя народныя казкі «Сованька» і «Чаму коцік толькі пасля сняданку мыецца» ў літаратурнай апрацоўцы Алеся Дубоўскага.
- Востры рэгіянальны гумар Ашмяншчыны ў «Казцы пра казла і барана».
- Паэтычная пастаноўка «Журавель і Чапля» казкі Алеся Камоцкага.
- Іранічная класіка «Ліса-каталічка» і глыбокая прыпавесць «Як воўк хацеў святым стаць».
І я там быў, мёд-піва піў... А лепш – не слухаць чужыя аповеды, а прыйсці і ўбачыць усё самому!
Гарантуем: будзеце глядзець, затаіўшы дыханне, а выйдзеце з усмешкай да вушэй!
Вучэбны корпус філалагічнага факультэта БДУ (вул. Даўгабродская, 20)
Запіс на батлейку і падрабязнасці па тэлефоне +375 17 350-21-76 ці электроннай пошце folkndl@yandex.ru.
Далучайцеся да нас у Instagram @kafteoribellit!




BY 
