29 лютага 2024 г. выкладчык кафедры англійскага мовазнаўства К.В.Раманаўскас правяла мерапрыемства «The Happy Prince» са студэнтамі другога курса спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія» на англійскай мове. Мэта мерапрыемства - духоўна-маральнае выхаванне праз класічную англамоўную літаратуру.
У рамках мерапрыемства студэнты прачыталі твор "The Happy Prince" Оскара Уайльда, паралельна праслухоўваючы аўдыёсуправаджэнне ў выкананні Стывена Фрая. Затым адбылося абмеркаванне сюжэту твора і галоўных герояў з акцэнтам на духоўныя каштоўнасці, якія трансліруюцца творам, хрысціянскай этыцы і маралі. Напрыканцы студэнты прарэфлексавалі свой настрой і эмацыянальны стан пасля азнаямлення з творам. "Гісторыя "The Happy Prince" вучыць нас таму, што зробленае табой дабро заўсёды табе вернецца. Мерапрыемствы такога кшталту – карысны вопыт для студэнтаў, якія вывучаюць замежную мову", – адзначыла ўдзельніца мерапрыемства, студэнтка другога курса Паліна Паўлава.
Мерапрыемства праходзіла ў нязмушанай, прыязнай атмасферы, якая выклікае прыхільнасць да дыскусіі і абмену меркаваннямі.


BY

