Сэрвісы

Адкрытыя заняткі старшага выкладчыка Д.Г. Мінкевіча

22 сакавіка прайшлі адкрытыя заняткі старшага выкладчыка кафедры класічнай філалогіі Дзмітрыя Генадзьевіча Мінкевіча на тэму «Старажытнагрэцкія надмагільныя надпісы» па дысцыпліне «Лаціна- і грэкамоўныя надпісы» для студэнтаў 3-га курса спецыяльнасці «Класічная філалогія».

Студэнтам было прапанавана прачытаць і перакласці арыгінальныя візантыйскія эпітафіі. З вялікай цікавасцю студэнты пад кіраўніцтвам Д.Г. Мінкевіча расшыфроўвалі прапанаваныя надпісы, знаёміліся з розным напісаннем старажытнагрэчаскіх слоў і з лічбавым абазначэннем дат. Для такой працы прыцягваліся міждысцыплінарныя сувязі: веданне старажытнагрэчаскай мовы, уяўленне пра розныя віды календара і летазлічэння, багаслоўскія паняцці, гістарычныя звесткі. Таксама былі прадстаўлены матэрыялы студэнцкага праекта «Лаціна- і грэкамоўныя надпісы ў храмавай культуры Беларусі».

На занятках, акрамя выкладчыкаў кафедры класічнай філалогіі (заг. кафедры А.У. Кірычэнка, праф. А.В. Гарнік, ст. выкл. Ю.А. Седзініна-Баркоўская, ст. выкл. Н.В. Пратасевіч, выкл. А. С. Лявончык) і студэнтаў 3-га курса спецыяльнасці «Класічная філалогія», прысутнічалі студэнты іншых спецыяльнасцей філалагічнага і біялагічнага факультэтаў. Прысутныя госці таксама з задавальненнем уключыліся ў працу па «дэшыфроўцы» старажытных інскрыпцый, так што заняткі набылі пазнавальны і асветніцкі характар.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.