Сэрвісы

Адкрытыя заняткі прафесара М.Р. Прыгодзіча

Адкрытыя заняткі прафесара М.Р. Прыгодзіча

25 красавіка 2024 года адбыліся адкрытыя заняткі прафесара кафедры беларускага мовазнаўства М.Р. Прыгодзіча. Лекцыя на тэму «Беларускае пісьменства: ад старажытнасці да нашых дзён» была прачытана першакурснікам спецыяльнасці «Беларуская філалогія».

Паходжанне славянскага пісьменства традыцыйна звязваецца з дзейнасцю Першанастаўнікаў славянскіх Мяфодзія і Кірыла, якія ў 862–863 гадах стварылі першую славянскую азбуку – глаголіцу. Прафесар М.Р.Прыгодзіч адзначыў, што пісьменства звязана з многімі з’явамі: са структурай мовы і яе месцам і роляй у грамадстве, з культурай, рэлігіяй, палітыкай. Лектар падрабязна спыніўся на гісторыі з’яўлення пісьменства ва ўсходніх славян, наглядна прадэманстраваў спецыфіку кірыліцы, лацінкі і арабікі – трох графічных сістэм, што ў розныя часы былі ва ўжытку пры пісьме па-беларуску. У кожнай з іх была свая афарбоўка, свой рэлігійны, ідэалагічны і нацыянальна-культурны лёс. Усе яны з часам набывалі асаблівы характар, які адлюстроўваў самабытнасць беларускай мовы. 

Заняткі выклікалі вялікую цікавасць у студэнтаў. Адбылася дыскусія на тэму традыцыйнай кірыліцы і яе ролі ў станаўленні графічнай сістэмы беларускай мовы. Лекцыя суправаджалася дэманстрацыяй факсімільных выданняў кніжнай спадчыны Беларусі.

Лекцыя_1б.jpg

Лекцыя_2а.jpg

Лнкцыя_3.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.