Сэрвісы

Тэматычная гутарка на тэму «Дарога да сябе»

Тэматычная гутарка на тэму «Дарога да сябе»

23.05.2024 г. у рамках эстэтычнага выхавання згодна з планам ідэалагічнай і выхаваўчай работы кафедры англійскай мовы выкладчыкі кафедры В.Ю. Захарэвіч і Н.А. Мятліцкая правяла тэматычную гутарку на тэму «Дарога да сябе» са студэнтамі ІІІ курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія».

Мэта дадзенай гутаркі – развіваць каштоўнаснае ўспрыманне свету, навучыўшыся рабіць правільны выбар; выхоўваць міласэрнасць, жаданне зразумець іншага чалавека; развіваць разуменне мэты самаацэнкі і ўдасканальваць веды ўзроўню сваёй самаацэнкі.

Падчас размовы студэнты разважалі пра сэнс жыцця. Дарога да сябе – гэта нялёгкі, але цікавы шлях. У чым сэнс жыцця? Ад адказу на гэтае пытанне залежыць шматлікае ў жыцці чалавека. Кожны чалавек знаходзіць яго самастойна і ў кожнага свой шлях. Як знайсці сваё месца ў жыцці, сваё прызначэнне? Жыццёвыя мэты – што гэта? На гэтыя і іншыя пытанні спрабавалі знайсці адказы ўдзельнікі размовы. Скончылі мерапрыемства шчырымі пажаданнямі адзін аднаму выбраць правільную дарогу – дарогу, напоўненую верай у сябе, надзеяй і любоўю.

avaesbbxhxgfc_1.jpg

avaesbbxhxgfc_2.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.