Сэрвісы

Прэзентацыя праектаў "Мой родны горад"

Прэзентацыя праектаў "Мой родны горад"

16.10.2024 у рамках рэалізацыі полікультурнага выхавання старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства В.В.Пятрашка правяла са студэнтамі 1 курса спецыяльнасці «Рэгіёназнаўства» гістарычнага факультэта прэзентацыю праектаў «Мой родны горад».

Мэта мерапрыемства – выклікаць цікавасць да вывучэння гісторыі ўзнікнення свайго горада; развіваць пазнавальныя інтарэсы, дапытлівасць, актыўнасць; выхоўваць любоў да роднага горада, павагу да тых людзей, якія ўдзельнічалі ў яго стварэнні; акцэнтаваць паняцце малой радзімы.

Студэнты прадставілі прэзентацыі сваіх родных гарадоў, робячы акцэнт на іх гісторыі і культуры.

Падагульніў мерапрыемства студэнт Ківайка Данііл: «Малая радзіма – словазлучэнне, блізкае сэрцу. Калі мы ведаем гісторыю родных мясцін, мы навекі пакідаем у сваёй душы душу свайго народа, сваіх продкаў і любоў да сваёй Айчыны!»

1_5.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.