Сэрвісы

НАВУЧАННЕ КІТАЙСКАЙ МОВЕ ПРАЗ ТРАДЫЦЫІ ПАДНЯБЕСНАЙ

НАВУЧАННЕ КІТАЙСКАЙ МОВЕ  ПРАЗ ТРАДЫЦЫІ ПАДНЯБЕСНАЙ

У мэтах павышэння зацікаўленасці навучэнцаў і актуалізацыі на занятках лінгвакраіназнаўчага кампанента выкладчык кафедры кітайскай філалогіі Паліна Алейнікава арганізавала і правяла майстар-клас “Кулінарнае падарожжа па 8 вялікіх кухнях Кітая”. На дадзеным занятку студэнты-філолагі:

1) здзейснілі віртуальнае турнэ па 8 самых знакамітых гастранамічных рэгіёнах Паднябеснай – ад вогненнай Сычуані да вытанчанай Кантонскай правінцыі;

2) даведаліся пра ключавыя філасофскія прынцыпы кітайскай кухні, уключаючы канцэпцыю баланса «пяці смакаў» і ўплыў геаграфіі на іх фарміраванне; 

3) пазнаёміліся з асаблівасцямі кітайскага сталовага этыкету і асноўнымі тэхнікамі прыгатавання кітайскай ежы (хуткае смажанне, тушэнне і інш.);

4) завяршылі падарожжа традыцыйным чаяваннем і дэгустацыяй блюдаў некалькіх рэгіянальных кухняў. 

У працэсе знаёмства з традыцыйнай кухняй Кітая студэнты падрыхтавалі цікавыя прэзентацыі аб яе спецыфіцы, вывучылі новыя словы, засвоілі спецыяльную лексіку, прааналізавалі камунікатыўныя сітуацыі.

ph01122025176278621.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image