Сэрвісы

Руская мова ў сітуацыі дзяржаунага двухмоўя

Руская мова ў сітуацыі дзяржаунага двухмоўя

Даследаванне рускай мовы з улікам асаблівасцей яе функцыянавання ў сітуацыі двухмоўя актыўна пачалося з 1975 года. Базавым структурным падраздзяленнем вывучэння гэтага пытання стала кафедра рускай мовы філалагічнага факультэта, якая налічвала ў першае дзесяцігоддзе свайго існавання больш за 30 чалавек. З 1975 па 1999 год кафедру ўзначальваў прафесар П.П. Шуба, які і заснаваў навуковую школу.

Большасць навуковых, вучэбна-метадычных выданняў рыхтавалася з улікам асаблівасцей функцыянавання рускай мовы  ў сітуацыі двухмоўя. Так, у 1979 годзе пачаў стварацца першы ў краіне вучэбна-метадычны комплекс па сучаснай рускай мове. У склад комплексу ўвайшлі тры падручнікі «Современный русский язык», якія ўключаюць тэарэтычны курс (1979, 1981, 1983), а таксама «Современный русский язык: Практические занятия» (1984), «Современный русский язык: Практикум по орфоэпии, орфографии, пунктуации» (1989), «Современный русский язык: Хрестоматия». У 1998 годзе тэарэтычны курс сучаснай рускай мовы ў трох частках быў дапоўнены і перавыдадзены. У апошняе дзесяцігоддзе ВМК быў дапоўнены новымі выданнямі тэарэтычнай і практычнай скіраванасці.

У 1981 годзе па ініцыятыве супрацоўнікаў кафедры рускай мовы выйшаў першы выпуск зборніка навуковых артыкулаў "Русский язык", значнае месца ў якім адводзілася пытанням функцыянавання рускай мовы ў Беларусі. Кожны выпуск кнігі завяршаўся артыкулам “Белорусско-русские языковые отношения: контакты, двуязычие, методика обучения  (материалы к библиографии)”. Усяго выйшла 12 выпускаў зборніка, матэрыялы якіх аказвалі і аказваюць дапамагу усім, хто цікавіцца пытаннямі кантактавання рускай і беларускай моў.

З 1995 года стаў выходзіць навукова-метадычны часопіс "Русский язык и литература", які ўзначаліў П.П. Шуба. У цяперашні час яго ўзначальвае дацэнт кафедры рускай мовы А.Я. Долбік. Значная частка публікацый гэтага часопіса належыць пяру супрацоўнікаў кафедры рускай мовы.

Супрацоўнікамі, аспірантамі, дактарантамі кафедры абаронена 15 доктарскіх і звыш 60 кандыдацкіх дысертацый (у тым ліку грамадзянамі замежных дзяржаў). У савет па абароне дысертацый пры БДУ ў розныя гады ўваходзілі 6 прафесараў кафедры, цяпер - 3. Старшынёй савета з'яўляецца І.С. Роўда.

Кафедра з'яўляецца ініцыятарам і арганізатарам правядзення Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Руская мова: сістэма і функцыянаванне", якая стала ўжо традыцыйнай. У 2021 годзе яна прайшла  ў дзявяты раз. За мінулыя гады ў ёй прынялі ўдзел вучоныя з многіх еўрапейскіх і азіяцкіх краін.

Матэрыялы даследавання рускай мовы ў сітуацыі руска-беларускага двухмоўя пакладзены ў аснову больш як 50 школьных падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, аўтарамі якіх з'яўляюцца выкладчыкі кафедры рускай мовы.

Падрабязней тут

Image

Рэсурсы

Image
Image