12 красавіка чарговае пасяджэнне Савета па абароне дысертацый Д 02.01.12 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце адкрылася ўрачыстым уручэннем дыплома кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасцях: 10.01.01 – беларуская літаратура, 10.01.03 – літаратура народаў краін замежжа (польская) навуковаму супрацоўніку аддзела ўзаемасувязей літаратур ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» Наталлі Бахановіч.
Абаронай дысертацыі Наталлі Бахановіч «Канцэпцыя асобы ў беларускай і польскай прозе малых жанраў на памежжы ХІХ – ХХ стст.» 1 снежня 2023 года пачалася навуковая праца абноўленага Савета пад старшынствам доктара філалагічных навук, прафесара Людмілы Сіньковай.
Уручэннем дыплома традыцыйна пачынаецца кожнае новае пасяджэнне Савета. На гэты раз гэта знамянальная для маладога вучонага падзея адбылася перад пачаткам абароны доктарскай дысертацыі дацэнта кафедры беларускай і замежнай літаратуры УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» Таццяны Даніловіч. Яе навуковае даследаванне прысвечана выяўленню мадэляў чыстага мастацтва ў літаратурна-крытычнай спадчыне рускіх пісьменнікаў. Сімвалічна, што абарона даследавання такой тэматыкі прыпала на юбілейны для рускай філалогіі год: 225 гадоў з Дня нараджэння А.С. Пушкіна і 215 – М.В. Гогаля. На сёлетнім пасяджэнні Савета ў якасці першага апанента прыняў удзел вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філалогіі і гісторыі ФДБАУ ВА «Расійскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт» (г. Масква), прафесар Юрый Арліцкі, які на працягу некалькіх дзён у статусе запрошанага лектара чытаў перад студэнтамі-філолагамі курс па найноўшаму вершаскладанню.





BY

