Кафедра англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ аб'яўляе аб правядзенні Конкурсу-алімпіяды БДУ па англійскай мове для абітурыентаў 2024.
Конкурс-алімпіяда праводзіцца ў мэтах выяўлення і падтрымкі найбольш здольных, адораных навучэнцаў, прыцягнення таленавітай моладзі да навучання ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Да ўдзелу ў Конкурсе-алімпіядзе запрашаюцца абітурыенты 2024 года.
Конкурс-алімпіяда БДУ па англійскай мове для абітурыентаў 2024 пройдзе ў завочна-вочным фармаце.
Этапы правядзення Конкурсу-алімпіяды:
1. Прыём заявак на ўдзел: 27.03‒03.04.2024. Для ўдзелу ў Конкурсе-алімпіядзе неабходна да 3 красавіка 2024 года падаць у аргкамітэт заяўку на электронны адрас
2. Рэгістрацыя ўдзельнікаў Адборачнага этапа на адукацыйным партале філалагічнага факультэта БДУ: 04‒17.04.2024.
3. Правядзенне Адборачнага этапа (завочная форма, на адукацыйным партале філалагічнага факультэта БДУ https://eduphil.bsu.by/course/view.php?id=2360): 18.04.2024 у 16:00 па мінскім часе.
4. Рэгістрацыя ўдзельнікаў Прамежкавага этапа на кафедры англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ: 27.04.2024 у 10:30 (г. Мінск, вул. Карла Маркса, 31, к. 122).
5. Правядзенне Прамежкавага этапа на філалагічным факультэце БДУ (вочная форма, у аўдыторыях філалагічнага факультэта): 27.04.2024 у 11:00 па мінскім часе.
7. Рэгістрацыя ўдзельнікаў Заключнага этапа на кафедры англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ: 27.04.2024 у 12:15 (г. Мінск, вул. Карла Маркса, 31, к. 122).
8. Правядзенне Заключнага этапа на філалагічным факультэце БДУ (вочная форма, у аўдыторыях філалагічнага факультэта): 27.04.2024 у 12:30 па мінскім часе.
9. Падвядзенне і аб'яўленне вынікаў на сайце Конкурсу-алімпіяды https://sites.google.com/view/bsuolympiad: 02.05.2024.
10. Узнагароджанне пераможцаў Конкурсу-алімпіяды: 03.05.2024.
Пераможцамі і прызёрамі Конкурсу-алімпіяды прызнаюцца ўдзельнікі, якія атрымалі найбольшую колькасць балаў. Пераможцы Конкурсу-алімпіяды ўзнагароджваюцца дыпломамі першай ступені. Прызёры Конкурсу-алімпіяды ўзнагароджваюцца дыпломамі другой ступені і дыпломамі трэцяй ступені.
Звярніце ўвагу, у межах прыёмнай кампаніі 2024 года пераможцы Конкурсу-алімпіяды БДУ па англійскай мове не маюць права на льготы пры паступленні.
Вынікі Конкурсу-алімпіяды размяшчаюцца на афіцыйным сайце Конкурсу-алімпіяды https://sites.google.com/view/bsuolympiad, сайце БДУ, сайце філалагічнага факультэта БДУ, у беларускіх СМІ.
Кантакты: адрас электроннай пошты аргкамітэта


BY

