Сэрвісы

Конкурс-алімпіяда БДУ па англійскай мове для абітурыентаў 2024 на філалагічным факультэце БДУ

Конкурс-алімпіяда БДУ па англійскай мове для абітурыентаў 2024 на філалагічным факультэце БДУ

Кафедра англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ аб'яўляе аб правядзенні Конкурсу-алімпіяды БДУ па англійскай мове для абітурыентаў 2024.

Конкурс-алімпіяда праводзіцца ў мэтах выяўлення і падтрымкі найбольш здольных, адораных навучэнцаў, прыцягнення таленавітай моладзі да навучання ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Да ўдзелу ў Конкурсе-алімпіядзе запрашаюцца абітурыенты 2024 года.

Конкурс-алімпіяда БДУ па англійскай мове для абітурыентаў 2024 пройдзе ў завочна-вочным фармаце.

Этапы правядзення Конкурсу-алімпіяды:

1. Прыём заявак на ўдзел: 27.03‒03.04.2024. Для ўдзелу ў Конкурсе-алімпіядзе неабходна да 3 красавіка 2024 года падаць у аргкамітэт заяўку на электронны адрас Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

2. Рэгістрацыя ўдзельнікаў Адборачнага этапа на адукацыйным партале філалагічнага факультэта БДУ: 04‒17.04.2024.

3. Правядзенне Адборачнага этапа (завочная форма, на адукацыйным партале філалагічнага факультэта БДУ https://eduphil.bsu.by/course/view.php?id=2360): 18.04.2024 у 16:00 па мінскім часе.

4. Рэгістрацыя ўдзельнікаў Прамежкавага этапа на кафедры англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ: 27.04.2024 у 10:30 (г. Мінск, вул. Карла Маркса, 31, к. 122).

5. Правядзенне Прамежкавага этапа на філалагічным факультэце БДУ (вочная форма, у аўдыторыях філалагічнага факультэта): 27.04.2024 у 11:00 па мінскім часе.

7. Рэгістрацыя ўдзельнікаў Заключнага этапа на кафедры англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ: 27.04.2024 у 12:15 (г. Мінск, вул. Карла Маркса, 31, к. 122).

8. Правядзенне Заключнага этапа на філалагічным факультэце БДУ (вочная форма, у аўдыторыях філалагічнага факультэта): 27.04.2024 у 12:30 па мінскім часе.

9. Падвядзенне і аб'яўленне вынікаў на сайце Конкурсу-алімпіяды https://sites.google.com/view/bsuolympiad: 02.05.2024.

10. Узнагароджанне пераможцаў Конкурсу-алімпіяды: 03.05.2024.

 

Пераможцамі і прызёрамі Конкурсу-алімпіяды прызнаюцца ўдзельнікі, якія атрымалі найбольшую колькасць балаў. Пераможцы Конкурсу-алімпіяды ўзнагароджваюцца дыпломамі першай ступені. Прызёры Конкурсу-алімпіяды ўзнагароджваюцца дыпломамі другой ступені і дыпломамі трэцяй ступені.

Звярніце ўвагу, у межах прыёмнай кампаніі 2024 года пераможцы Конкурсу-алімпіяды БДУ па англійскай мове не маюць права на льготы пры паступленні.

 

Вынікі Конкурсу-алімпіяды размяшчаюцца на афіцыйным сайце Конкурсу-алімпіяды https://sites.google.com/view/bsuolympiad, сайце БДУ, сайце філалагічнага факультэта БДУ, у беларускіх СМІ.

 

Кантакты: адрас электроннай пошты аргкамітэта Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.; афіцыйны сайт Конкурсу-алімпіяды https://sites.google.com/view/bsuolympiad.

Палажэнне 

Заяўка

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.