
29 красавіка 2015 г. на філалагічным факультэце адбылася юбілейная, 10-я вечарына італьянскай культуры «Bell’Italia», якую падрыхтавалі студэнты-італьяністы і выкладчыкі кафедры раманскага мовазнаўства. Праграма ўключала сцэнічныя пастаноўкі ў выкананні студэнтаў 1-3 курсаў, традыцыйныя італьянскія танцы, сольныя і харавыя нумары. У якасці «бонуса» да юбілею вечарыны адбылося выступленне Якапа Маса, маладога італьянскага спевака, які ў 2012 г. разам з гуртом «Litesound»прадстаўляў Беларусь на конкурсе «Еўрабачання».
<span "="">Ганаровымі гасцямі вечарыны былі Пасол Італіі ў Рэспубліцы Беларусь сп. Стэфана Б’янкі і Камерцыйны саветнік Пасольства Італіі Уга Боні.
{gallery}2015-05-13{/gallery}


BY 
