Сэрвісы

Урачысты канцэрт, прысвечаны 70-годдзю з дня Перамогі кітайскага народа ў Антыяпонскай вайне і Сусветнай антыфашысцкай вайне

27 верасня 2015 года студэнты 2 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Усходняя філалогія» Лісавік Таццяна, Новаш Святлана, Літвіненка Марыя і Качан Марыя прынялі ўдзел ва Урачыстым канцэрце, прысвечаным 70-годдзю з дня Перамогі кітайскага народа ў Антыяпонскай вайне і Сусветнай антыфашысцкай вайне, арганізаваным Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Канцэрт праходзіў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Музычны нумар быў падрыхтаваны сумесна са студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.
Дадзенае мерапрыемства наведалі такія высокапастаўленыя асобы, як Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Цуй Цымін, першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Богуш Вадзім Анатольевіч і былы намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Тозік Анатоль Афанасьевіч.
Дадзены канцэрт быў асветлены ў кітайскіх нацыянальных СМІ.
{gallery}2015-10-02_1{/gallery}
Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.