16 лістапада бібліятэка філалагічнага і эканамічнага факультэтаў сумесна з Вучэбна-навуковай лабараторыяй беларускага фальклору правялі вечар, прысвечаны культуры і мастацтву Японіі, які праходзіў у рамках сацыяльна-культурнай акцыі «Ноч у бібліятэцы».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты філалагічнага факультэта БДУ, юрыдычнага каледжа БДУ і навучэнцы сярэдняй школы № 154, а таксама спецыяльна запрошаны госць, жыхар Японіі, студэнт 4 курса філалагічнага факультэта Кабаяшы Такашы. На вечарыне была прадстаўлена прэзентацыя пра культуру Японіі, кніжная выстава, экспазіцыя японскіх прадметаў, праводзіліся гульні, дэгустацыя японскіх страў. Вечар прайшоў у вельмі цёплай і дружалюбнай атмасферы.
{gallery}2015-11-24{/gallery}


BY

