Сэрвісы

11 нумар "Маладосці"

11 нумар "Маладосці"
Узяўшы ў рукі лістападаўскую “Маладосць”, вы, магчыма, разгубіцеся, таму што выглядае часопіс цяпер зусім па-іншаму! Спадзяёмся, змены Вам спадабаюцца!
 
Новы дызайн – не адзіная падстава звярнуць увагу на 11-ю “Маладосць”. Пачнём з таго, што частка нумара прысвечана нашаму літаратурнаму волату – Уладзіміру Караткевічу, якому 26 лістапада споўнілася б 85 год. “Маладосць” падрыхтавала цэлы праект пад назвай “Караткевіч forever”, які змяшчае сур’ёзныя і змястоўныя матэрыялы.
У традыцыйнай апытанцы сябры “Маладосці” творча віншуюць Святлану Алексіевіч з атрыманнем Нобелеўскай прэміі.
Паэзія лістападаўскай “Маладосці” – вершы Зміцера Крэса, Стасі Кацюргіной і Васіля Макарэвіча. У прозе – апавяданні Касі Глухоўскай, Андрэя Сідарэйкі, Галіны Пярун, Настассі Нарэйка, а таксама празаічная падборка Казіміра Камейшы “Паміж кубкам і вуснамі”.
У перакладах – Эдгар Алан По, класік літаратурных жахаў. Рубрыку дапаўняе змястоўнае інтэрв’ю з Андрэем Хадановічам пра праблему перакладаў літаратурных твораў на беларускую мову.
У “ГістФакце” чытайце пра Канстанцыю Скірмунт і Юзэфу Кужанецкую, удзельніц жаночага руху на Беларусі. У “Выбітных” – інтэрв’ю з Андрэем Лугіным, лідарам хрысціянскага музычнага гурта Laudans.
Як заўжды, напрыканцы “Маладосць” кажа: “З Богам!” На гэты раз у самай адухоўленай рубрыцы – апавяданне Уладзіміра Мажылоўскага “Першая перамога Самуіла Пятроўскага” і чарговы артыкул Іераманаха Агапія.
Прыемнага чытання!
Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.