Першая “Маладосць” у 2016 годзе прынясе асалоду, калі вы проста возьмеце яе ў рукі. Бо цяпер яна на бялюткай і гладкай мелаванай паперы! Што ні кажыце, а стылёвы выгляд не менш важны за якасны змест. Нарэшце “Маладосць” сумяшчае ў сабе гэтыя рэчы.
Якасны змест гэтым разам забяспечылі: паэзія Мікіты Найдзёнава, Алеся Бараноўскага, Вікторыі Смолкі, Міколы Мятліцкага; проза Веранікі Ляўчук, айца Яўстафія, Наталлі Канстанцінавай, Андрэя З-і і іншых; пераклады твораў нямецкага пісьменніка Томаса Гнілкі і эквадорскага паэта Эдвіна Мадрыда. Багаты нумар на гістарычныя матэрыялы: тут і рэпартаж з раскопак на месцы Лаўрышаўскага манастыра, расповеды пра старую мінскую электрастанцыю ды пра першую муніцыпальную бальніцу ў Гродне, а таксама артыкул пра тое, як палявала ў Белавежскай пушчы германская армія падчас Першай сусветнай вайны. Значную порцыю цікавостак вы знойдзеце ў дзённіку вандроўніка па Камчатцы Віктара Кошаля, артыкуле Людкі Сільновай пра таямнічага Зьніча і ўспамінах Генадзя Шэршаня пра ваеннае дзяцінства…
Чытайце “Маладосць” і не сумуйце: вясна не за гарамі!


BY

