Сэрвісы

Паэтычна-музычная імпрэза «Чатыры пары года»

Паэтычна-музычная імпрэза «Чатыры пары года»
…раз на чатыры гады выпадае асаблівы дзень, калі гадавое кола можа зрабіць дадатковы абарот. І тады ўсе сезоны сустракаюцца – на сяброўскую сустрэчу.
Мінскі тэатр паэзіі запрашае Вас на паэтычна-музычную імпрэзу «Чатыры пары года». Чатыры непаўторныя аўтарскія індывідуальнасці, чатыры таленавітыя маладыя паэтэсы – Людміла Клачко, Маргарыта Латышкевіч, Ганна Мартынчык і Кацярына Массэ ­– утвораць цэласнае тэатралізаванае відовішча, натхнёнае і насычанае эмоцыямі.
Кожны верш – перажыванне. Кожны паэт – актор, які бясконца змяняе абліччы і бясконца грае, прычым кожны раз – самога сябе.
Завітайце, каб дакрануцца душой да стыхіі верша, каб зрабіцца сутворцам, каб далучыцца да чараў гэтага асаблівага дня.
Імпрэза адбудзецца 29 лютага 2016 года ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы (вул. В.Харужай, 16), пачатак – у 17.30.

Уваход вольны.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.