Сэрвісы

І ФІЛФАКАННСКІ ФЕСТЫВАЛЬ КАРОТКАМЕТРАЖНАГА КІНО “КІТАЙ У БЕЛАРУСІ”

І ФІЛФАКАННСКІ ФЕСТЫВАЛЬ КАРОТКАМЕТРАЖНАГА КІНО “КІТАЙ У БЕЛАРУСІ”

15 сакавіка 2018 года Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя і кафедра кітайскай філалогіі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта падвялі вынікі І Філфаканнскага фестывалю кароткаметражнага кіно “Кітай у Беларусі”, мэтай якога з’яўлялася дэманстрацыя таго, дзе і як прадстаўлена кітайская культура ў Беларусі. У гэты дзень на філалагічным факультэце адбыўся адкрыты прагляд ролікаў і ўзнагароджванне пераможцаў дадзенага мерапрыемства. Для прагляду былі адабраны шэсць работ, прадстаўленых камандамі філалагічнага факультэта БДУ (спецыяльнасць “Кітайская філалогія”), навучэнцамі Інстытута Канфуцыя УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны”, студэнтамі з Кітая, а таксамі школьнікамі г.Ваўкавыска і г.Оршы. У склад журы былі запрошаны спецыялісты ў галіне кіно і рэжысуры, знаўцы і аматары кітайскай культуры.

Гран-пры атрымаў ролік “У пошуках кітайскай кухні”, які быў падрыхтаваны студэнтамі другога курса спецыяльнасці “Кітайская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ пад кіраўніцтвам Верхаводка Мар’яны. За лепшую аператарскую работу прыз атрымаў студэнт з Кітая Чжао Вэньці (ролік “Кітайскі чай у Мінску”). Акрамя таго, былі адзначаны работы ў намінацыях “За папулярызацыю традыцый кітайскай культуры”, “За волю да перамогі”, а таксама “Прыз глядацкіх сімпатый”. Ролікі пераможцаў будут размешчаны на сайце Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ.

​Арганізатары фестывалю прынялі рашэнне працягнуць правядзенне конкурса кароткаметражнага кіно “Кітай у Беларусі”.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.