16 сакавіка 2018 года адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы "Дамскія штучкі". На выставе было прадстаўлена больш за 100 экспанатаў: ўпрыгожванні, вееры, сумачкі і іншыя жаночыя аксэсуары з 12 стран. Былі прадстаўлены эксклюзіўныя аўтарскія працы беларускіх майстроў, у прыватнасці, працы прызнанага майстра-наватара ў тэхніцы фрывалітэ Юліі Мікалаеўны Цярэнцьевай. Мерапрыемства мела асветніцкі і адукацыйны характар. Наведвальнікі выставы даведаліся шмат новага і цікавага з аповеду старшыні Рады ГА "Саюз жанчын БДУ", доктара філалагічных навук, прафесара кафедры тэорыі літаратуры Ірыны Валер'еўны Казаковай пра гісторыю розных упрыгожванняў і аксэсуараў, іх семантыку і сімволіку, рытуальныя і абрадавыя функцыі, а таксама пра сучасныя тэндэнцыі. Выстава выклікала вялікую цікавасць у студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта.
Культура і творчасць
Выстава "Дамскія штучкі"
Культура і творчасць