Сэрвісы

Прэзентацыя кніжнай выставы Рымы Мадэстаўны Кавалёвай

Прэзентацыя кніжнай выставы Рымы Мадэстаўны Кавалёвай

23 красавіка ў медыятэцы аддзела абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў ФБ БДУ адбылася прэзентацыя кніжнай выставы кандыдата філалагічных навук, дацэнта, вядучага навуковага супрацоўніка, фалькларыста, Рымы Мадэстаўны Кавалёвай. На прэзентацыі прысутнічалі студэнты першага курса славянскага аддзялення філалагічнага факультэта, супрацоўнікі вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору, калегі Рымы Мадэстаўны. На юбілейнай выставе былі прадстаўлены манаграфіі, вучэбныя дапаможнікі, выпускі фалькларыстычных даследаванняў, складальнікам і аўтарам якіх з'яўляецца Рыма Мадэстаўна,  а таксама публікацыі, якія ўвайшлі ў навуковыя зборнікі і матэрыялы канферэнцый.

Загадчык ААФЛФіЭФ ФБ БДУ Карповіч Жанна Сцяпанаўна адкрыла прэзентацыю.  Пра сувязі вучонага з бібліятэкай распавяла вядучы бібліятэкар Ірына Уладзіміраўна Васючэнка. Шмат добрых слоў пра сваю калегу было сказана кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам кафедры тэорыі літаратуры Вольгай Віктараўнай Прыемка. Рыма Мадэстаўна падрабязна спынілася на выданні, што нядаўна выйшла ў выдавецтве БДУ «Интегративная фольклористика» (Минск, 2018) і кнізе «Курочка Ряба и другие : что-то вроде уроков воспитания» (Минск, 2013), якая выклікала цікавасць у многіх прысутных.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.