Сэрвісы

Дыскусійна-аналітычны клуб «COGITO»

22 лютага на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў адбылося пасяджэнне міжуніверсітэцкага дыскусійна-аналітычнага клуба «COGITO», якое арганізавалі Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору і Цэнтр захавання спадчыны вуснай традыцыі беларусаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел фалькларысты і этнолагі БДУ, БДУКМ, БДПУ імя Максіма Танка, НАН Беларусі. Тэмай сёлетняй сустрэчы стала небяспека дэфармацыі фальклорнай памяці.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў клуба звярнуўся загадчык кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ В. Калацэй. Ён жа і распачаў дыскусію, распавёўшы пра праблемы захавання народных традыцый. Пра грамадскую і навуковую адказнасць фалькларыстаў, шаблоннасць мыслення некаторых навукоўцаў гаварыла вядучы навуковы супрацоўнік Вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору, к.ф.н. Р. Кавалёва. Працяглую дыскусію выклікала выказванне к. гіст. н. С. Грунтова аб праблеме дэфармацыі традыцый, якія трапляюць пад ахову, і празмернай тэатралізаванасці абрадаў, якія захоўваюцца такім чынам.

Ад філалагічнага факультэта ў мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору, к.ф.н., дацэнт кафедры тэорыі літаратуры Т. Лук’янава, к.ф.н., дацэнт кафедры раманскага мовазнаўства Г. Квачак.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.